Генадзь Якаўлевіч Бяляеў (нар. 25 кастрычніка 1939, в. Старое Сяло, Віцебскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1978), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), Беларускай інжынернай акадэміі (2000).
Генадзь Якаўлевіч Бяляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі і інструменты», 1968).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1968, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхналогія машынабудавання», прафесар, у 1976—2004 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: абразіўнае зношванне матэрыялаў; тэхналогія лазернай плазменнай і газаплазменнай апрацоўкі матэрыялаў.
Узнагароды
Медалі «За асваенне цалінных зямель», «Ветэран працы», значкі «Выдатнік вышэйшай школы СССР», «Вынаходнік СССР», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», вышэйшы знак Міністэрства адукацыі ГДР «За супрацоўніцтва ў галіне адукацыі».
Зноскі
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.