вучоны ў галіне эканомікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Генадзь Іосіфавіч Гануш (нар. 25 жніўня 1938, в. Гута, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).
Генадзь Іосіфавіч Гануш | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1998) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1959)[1], Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1969), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1977).
З 1962 года інспектар-арганізатар, аграном Дзяржынскага вытворчага ўпраўлення, з 1966 года інструктар райкама КПБ, сакратар парткама саўгаса «Дрычынскі» Пухавіцкага раёна, з 1969 года галоўны дзяржаўны інспектар па закупках, намеснік начальніка Пухавіцкага райсельгасупраўлення, з 1971 года сакратар Пухавіцкага райкама КПБ. З 1977 года інструктар, інспектар ЦК КПБ, з 1982 года першы сакратар Мінскага райкама КПБ, з 1985 года першы намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі ЦК КПБ, з 1990 года дырэктар БелНДІ агародніцтва, з 1999 года віцэ-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, у 2002—2003 гадах саветнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 года загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта[2][3].
Навуковыя працы ў галіне эканомікі, арганізацыі і тэхналогій вырошчвання агароднінных культур, агародніннага насенняводства, міжгаспадарчай кааперацыі, інтэграцыі і кіравання. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана і ўкаранёна ў практыку канцэпцыя развіцця агародніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання ўсяго гароднінапрадуктовага падкомплексу. Распрацоўвае пытанні адаптыўнай інтэнсіфікацыі і канкурэнтнасці аграпрамысловага комплексу, выкарыстання навукова-інавацыйнага патэнцыялу.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.