From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Франк (ням.: Anne Frank, 12 чэрвеня 1929 — пачатак сакавіка 1945) — яўрэйская дзяўчынка, ураджэнка Германіі, пасля прыходу Гітлера да ўлады хавалася з сям'ёй ад нацысцкага тэрору ў Нідэрландах. Аўтар знакамітага «Дзённіка Ганны Франк» — дакумента, які выкрывае нацызм, перакладзены на многія мовы свету. Гэтая кніга адразу стала сусветным бэстсэлерам — не толькі з за сваёй пранізлівай інтанацыі, але і галоўным чынам таму, што здолела аб'яднаць у лёсе адной дзяўчынкі мільёны чалавечых трагедый, звязаных з нацысцкім генацыдам. Ганна Франк і яе сям'я лічацца аднымі з самых вядомых ахвяр нацызму.
Ганна Франк | |
---|---|
нідэрл.: Annelies Marie Frank | |
Імя пры нараджэнні | Анэліз Мары Франк |
Род дзейнасці | аўтар дзённіка, пісьменніца |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | пачатак сакавіка 1945 (15 лет) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Reform Judaism[d] |
Бацька | Otto Heinrich Frank[d][5] |
Маці | Edith Frank-Holländer[d] |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Сайт | annefrank.org (гал.) (англ.) (ісп.) (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Франк нарадзілася 12 чэрвеня 1929 ў Франкфурце-на-Майне, у асіміляванай яўрэйскай сям'і. Бацька Ганны, Ота Франк, быў афіцэрам у адстаўцы, маці, Эдыт Холендэр Франк, — хатняй гаспадыняй. Старэйшая сястра Ганны, Марго Франк нарадзілася 16 лютага 1926 года. Франкі належалі да яўрэяў-лібералаў і строга не прытрымліваліся традыцый і звычаяў іўдаізму. Яны жылі ў асіміляванай суполцы яўрэйскіх і неяўрэйскіх гараджан, дзе іх дзеці раслі разам з каталікамі, пратэстантамі.
Пасля прыходу Гітлера да ўлады ў краіне і перамогі НСДАП на муніцыпальных выбарах ў Франкфурце ў 1933 годзе, Ота Франк эмігруе ў Амстэрдам, дзе становіцца дырэктарам акцыянернага таварыства «Opekta». У верасні таго ж года ў Амстэрдам пераязджае маці Ганны. У снежні да іх далучаецца Марго, а ў лютым 1934 года — і сама Ганна.
Да шасці гадоў Ганна Франк наведвала дзіцячы сад пры школе Мантэсоры, потым пайшла ў першы клас гэтай школы. Там яна правучылася да шостага класа, пасля чаго перайшла ў Яўрэйскі ліцэй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.