Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Данілаўна Каліва (25 ліпеня 1915, в. Каменка Горацкага раёна — 1 сакавіка 1998, Каменка Горацкага раёна) — Герой Сацыялістычнай Працы (1960), Заслужаны механізатар БССР (1963), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), дэлегат Трэцяга Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1969).
Ганна Данілаўна Каліва | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1998 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
У 1938 годзе скончыла курсы трактарыстаў у Мсціславе. З 1939 года працавала трактарысткай ў Ленінскай МТС Горацкага раёна. У 1940 г. была ўдзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала механізатарам у эвакуацыі. Пасля вайны скончыла курсы механізатараў пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і ўзначаліла ў Горацкай МТС адну з першых у Беларусі дзявочых трактарных брыгад. У 1950—1970 гадах працавала ў Горацкай МТС, калгасах «Советская Беларусь» і «50 гадоў БССР» брыгадзірам трактарнай брыгады.
У тыя гады існаваў пагектарны догляд трактароў. І машыны ставілі на рамонт пасля пэўнай колькасці апрацаваных гектараў зямлі. Ганна Данілаўна прапанавала ўзяць за аснову колькасць выкарыстанага трактарам гаручага і фактычную працу. Гэта давала вялікую эканомію. Свае прапановы і працоўны вопыт яна абагульніла ў брашуры «Даўгавечнасць машын — справа механізатараў», якую выдалі ў Мінску. Брашуру ацанілі не толькі механізатары, але і навукоўцы.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1960 годзе. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах. Заслужаны механізатар БССР (1963). З 1970 года — на пенсіі. Памерла 1 сакавіка 1998 года.
У яе гонар на алеі Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы ў г. Горкі Магілёўскай вобласці ўсталяваны памятны знак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.