From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганза — гандлёвы саюз паўночных і цэнтральных нямецкіх гарадоў у XIII—XVII стагоддзях на чале з Любекам. Першапачаткова, у XII—XIII стагоддзях, саюз вандроўных купцоў (называліся «купцамі Рымскай імперыі»), што ператварыўся ў аб’яднанне гарадоў. якія гэтыя купцы прадстаўлялі. Назва Нямецкая Ганза ўпершыню выкарыстана ў 1356 годзе. Ганза валодала манаполіяй на гандаль у басейнах Паўночнага і Балтыйскага мораў, яна мела канторы і факторыі ў зручна размешчанных гарадах (Бругэ, Лондан, Берген, Ноўгарад і інш.) У Любеку — перавалачным пункце і палітычным цэнтры — адбываліся агульныя з’езды ганзейскіх гарадоў, рашэнні якіх былі абавязковыя для ўсіх членаў саюза. За ўвесь час існавання ў Ганзу ўваходзіла каля 200 гарадоў. Росквіт прыпаў на другую палову XIV — першую палову XV стагоддзяў. Пад канец XVI стагоддзя яна саступіла сваю ролю англійскім, галандскім і французскім купцам. Заняпад быў абумоўлены празмернай рэгламентацыяй і кансерватызмам унутранага жыцця, перамяшчэннем міжнародных шляхоў зносін, ростам мясцовага купецтва і знешняга гандлю. З’езд 1669 года, на якім было прадстаўлена 6 гарадоў, стаў апошнім.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.