Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 года вёска) Гальшаны.
Гальшанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ашмянскі раён |
Уключае | 46 (33 вёсак і 13 хутароў)[1] |
Адміністрацыйны цэнтр | Гальшаны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 284 |
Плошча | 163,27[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Барунскага сельсавета[3], 23 сакавіка 1964 года — тэрыторыя скасаванага Доргішкаўскага сельсавета. 20 мая 1966 года ў склад Куцавіцкага сельсавета перададзена вёска Гейстуны[4]. У 1978 годзе ў склад Семярніцкага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Валовікі, Вялікае Поле, Дворышча, Доргішкі, Зноскі, Казлоўшчына, Маркінята, Міхайлоўшчына, Пашкішкі, хутары Барок, Крывуля і Паклева)[5]. 15 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Семярніцкага сельсавета. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар Карлаўшчына[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2842 чалавекі[7], 93,2 % — беларусы, 4,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года — 2284 чалавекі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.