From Wikipedia, the free encyclopedia
Вячаслаў Аляксандравіч По́зняк (30 красавіка 1940, Мінск) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Вячаслаў Аляксандравіч Позняк | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак, вітражыст |
Месца працы | |
Жанр | манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] |
Вучоба |
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе, выкладаў у ім у 1968—1969 гадах.
Сярод твораў вітражы: «Музы» для Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі (1976), «Помнікі старажытнага беларускай архітэктуры» для Галоўпаштамта (1980), у вестыбюлі корпуса Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта (1982), чыгуначнага вакзала (1983), вітраж з размалёўкай Дамавой царквы (1987, усе ў Мінску), «Нарачанскія матывы» для гасцініцы «Нарач» (1983), для Палаца піянераў у Брэсце (1990—1991), санаторыя «Радон» Гродзенскай вобласці (1993—1994). Выканаў Вянок Славы і дэкаратыўнае афармленне столі ў Зале цырыманіялаў плошчы Перамогі ў Мінску (1985). Творы Позняка вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнасцю колеравых і пластычных суадносін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.