From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Кірылавіч Бандарчык (1 жніўня 1920, в. Цараўцы, цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 16 лютага 2009) — беларускі этнолаг, гісторык. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1]. Ганаровы член Польскага этнаграфічнага таварыства (1970).
Васіль Кірылавіч Бандарчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 2009 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, этнограф, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | этналогія, гісторыя |
Месца працы | НАН Беларусі |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Ігар Усеваладавіч Чаквін |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкае педагагічнае вучылішча (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёна Міншчыны.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. Дэмабілізаваўся з Савецкай Арміі ў 1947 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1952 годзе.
Да 1957 года працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах і Мінску. З 1957 года — аспірант Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы, 1959—1966 гады — навуковы супрацоўнік інстытута, у 1967—1969 гадах намеснік дырэктара, у 1969—1976 гады — дырэктар.
З 1972 года — член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук БССР. У 1976—1991 гады загадчык аддзела этнаграфіі, з 1991 года — саветнік пры дырэкцыі інстытута. У 1997—2005 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.
Памёр 16 лютага 2009 года ў Мінску[2].
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За абарону Масквы» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль Францыска Скарыны.
Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).
Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў[1]. Сабраў і ўпершыню сістэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналагічныя вывучэння беларусаў рускімі і польскімі даследчыкамі і навуковымі арганізацыямі.
Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў. Пад навуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка падрыхтавана таксама 27 манаграфій і зборнікаў.
Пад навуковым кіраўніцтвам і непасрэдным аўтарскім удзеле В. К. Бандарчыка выйшлі працы «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае жыллё» (1973), «Беларуская народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі» (1976), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Белорусы» (Масква, 1998).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.