Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільге́льм Гео́ргіевіч Кно́рын (Кнорыньш) (29 жніўня 1890 — 29 ліпеня 1938) — савецкі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, літаратурны-крытык, журналіст.
Вільгельм Георгіевіч Кнорын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Vilhelms (Vilis) Knoriņš | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Багуцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Крыніцкі | ||||||
Пераемнік | Ян Гамарнік | ||||||
Нараджэнне |
29 жніўня 1890[1] |
||||||
Смерць |
29 ліпеня 1938[2] (47 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Yury Knorin[d] і Maya Knorina[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Латвіі. Доктар гістарычных навук (1935 г.). Скончыў настаўніцкую семінарыю. З 1910 г. член Сацыял-дэмакратычнай партыі Латвіі, пазней — РКП(б). Прымаў актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, грамадска-палітычнай дзейнасці БССР. Сакратар Цэнтральнага бюро КП(б)Б (1920—1922 гг.), першы сакратар ЦК КП(б)Б (1927—1928 гг.). У 1928—1935 гг. працаваў у выканкаме Камінтэрна. З 1932 г. дырэктар Інстытута чырвонай прафесуры, галоўны рэдактар часопісаў «Коммунистический Интернационал», «Большевик». Расстраляны ў 1938 г.
У кастрычніку 1920 года ў артыкуле «Мір і Беларусь» зазначыў, што на падпісанне Рыжскай мірнай дамовы з Польшчай трэба ісці дзеля «перамогі рэвалюцыі, для ўсёй вялікай Савецкай Расійскай Федэрацыі. Дзеля інтарэсаў усёй вялікай сусветнай рэвалюцыі мы павінны ахвяраваць сваімі мясцовымі, маленькімі інтарэсамі»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.