From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Васілевіч Арсе́ньеў (нар. 26 снежня 1950, г. Брэст) — беларускі і расійскі архітэктар.
Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1972—1986 працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1986 у Дзяржаўным праектным інстытуце № 3 у Ленінградзе (галоўны архітэктар інстытута)[1].
З 1976 года член Саюза архітэктараў СССР[2].
З 1991 года генеральны дырэктар ТАА «Архітэктурная майстэрня В. В. Арсеньева» ў Санкт-Пецярбургу[2].
Асноўныя работы (у Брэсце): будынак рэдакцыі і выдавецтва газеты «Зара» (1980), комплекс гаражоў па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай Крэпасці (1980), фізкультурна-аздараўленчы комплекс (1981), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), рэканструкцыі школы № 15 (1984) і будынка Брэсцкага аблвыканкома (1990), добраўпарадкаванне вуліцы і пл. Леніна (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986; Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.