From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́цебская му́льда — адмоўная тэктанічная структура, састаўная частка Аршанскай упадзіны
Выдзелена ў 1958 годзе як Аршанска-Віцебская дэпрэсія, сучасная назва з 1967 года. Авальная пакатая структура выдзяляецца ў адкладах платформавага чахла. Абмежавана на поўдні Цэнтральнааршанскім горстам, на поўначы — Веліжскай седлавінаю, на захадзе — Прыаршанскай монакліналлю Беларускай антэклізы, на ўсходзе — Ярцаўскім выступам Варонежскай антэклізы.
Распасціраецца ў субмерыдыянальным напрамку амаль на 100 км, шырыня 70—80 км. Максімальная глыбіня апускання паверхні фундамента 1671 м. Да бартоў паверхні фундамента плаўна ўздымаецца да адзнак каля -1300 м. У межах мульды сейсмічнымі даследаваннямі выяўлены лакальныя падняцці фундамента з амплітудай 50—100 м. Запоўнена Віцебская мульда адкладамі верхняга пратэразою, перакрываецца пародамі сярэдняга і верхняга дэвону, кайназою.
Пачала фарміравацца ў сярэднім рыфеі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.