From Wikipedia, the free encyclopedia
Віталь Міхайлавіч Сідаровіч (28 кастрычніка 1973, Прыазёрск, Казахстан) — беларускі археолаг.
Віталь Міхайлавіч Сідаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Скончыў БДУ ў 1996 годзе. У 1995—2008 працаваў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, з 2001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.
Сааўтар выстаў «Ля вытокаў беларускай археалогіі», «Шляхамі ў вечнасць», «Вікінгі на Усходзе», «Касцярэзнае рамяство Беларусі». Укладальнік і намеснік галоўнага рэдактара навуковага выдання па археалогіі Беларусі і сумежных краін «Acta archaeologica Albaruthenica».
Прымаў удзел у раскопках гарадзішчаў Зазоны, Рацюнкі, селішча Пруднікі, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Праводзіў раскопкі паселішчаў Грыўковічы-2, Дакудава-5, Кавальцы-4 і Кавальцы-5 (1-ГЭС). Вывучае тапаграфію знаходак антычных манет на тэрыторыі Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.