Віталь Віктаравіч Лютыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віта́ль Віктаравіч Лю́тыч (нар. 9 мая 1992, Бяроза) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Нарадзіўся |
9 мая 1992 (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 198 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакавальны абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2014 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ера
Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Пасля навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1].
Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў: U-16 (2008), U-18 (2009—2010), U-20 (2011—2012). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.
У сезоне 2009/10 гуляў за беларускі «Віталюр-РДВАР», у сезоне 2010/11 — за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй.
З 2010 па 2013 гады таксама гуляў за БК «Шаўляй» (Літва)[2].
У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».
У сезоне 2016/17 выступаў за эстонскі «Калеў»[3], у сезоне 2017/18 — за расійскі «Енісей»[4]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»[5].
У сезоне 2020/21 выступаў за расійскі клуб «Самара»[6]. Сезон 2021/22 прапускаў з-за траўмы. У сезоне 2022/23 выступаў за расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»[7][8].
У жніўні 2023 года заключыў кантракт з сербскім клубам «Злацібор» (Чаеціна)[9]. У лістападзе 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Барнаул» (Алтайскі край)[10].
Зноскі
- Віталь Лютыч Архівавана 13 лістапада 2015.. Сайт Цмокаў
- Виталий Лютыч. Стали мудрее и злее(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
- Виталий Лютыч. Оптимист(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
- Виталий Лютыч. Нельзя войти в одну реку дважды? Если зовет тренер сборной, то можно(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
- Виталий Лютыч. Два месяца предсезонной подготовки вылетели в трубу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
- Белорус Виталий Лютыч, который пропустил прошлый сезон, подписал контракт с "Нижним Новгородом"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.