Вінчэнца дэ Рыкаці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінчэнца дэ Рыкаці (італ.: Vincenzo de Riccati; 11 студзеня 1707, Кастэльфранка-Венета — 17 студзеня 1775, Трэвіза) — італьянскі матэматык, замежны ганаровы член Пецярбургскай АН з 17 студзеня 1760 года. Вядомы як стваральнік гіпербалічных функцый. Бацька Вінчэнца — Якопа Франчэска Рыкаці (у гонар якога названа ўраўненне Рыкаці) — быў адным з буйных італьянскіх матэматыкаў таго часу.
Вінчэнца дэ Рыкаці | |
---|---|
італ.: Vincenzo de Riccati | |
![]() Вінчэнца дэ Рыкаці | |
Дата нараджэння | 11 студзеня 1707[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1775[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Якопа Франчэска Рыкаці |
Род дзейнасці | матэматык, фізік |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Virgilio Cavina[d][2], Gian Francesco Malfatti[d][2], Leopoldo Marco Antonio Caldani[d][2], Petronio Maria Caldani[d][2] і Pietro Giannini[d][2] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вінчэнца Рыкаці атрымаў у спадчыну інтарэсы бацькі ў вобласці дыферэнцыяльных ураўненняў, якія натуральна ўзнікалі пры рашэнні геаметрычных задач. Гэта прывяло яго да вывучэння канічных сячэнняў у дэкартавых каардынатах і да зацікаўленасці ў вывучэнні гіпербалы. У сучаснай матэматыцы прынята вызначаць гіпербалічныя функцыі, выражаючы іх цераз экспаненцыяльную функцыю, але Рыкаці даследаваў іх уласцівасці, выкарыстоўваючы толькі геаметрычныя ўласцівасці гіпербалы x2 − y2 = 1 або 2xy = 1. Ён выкарыстоўваў геаметрычныя метады, хоць ён быў знаёмы з працамі Эйлера, якія папярэднічалі выхаду кнігі Рыкаці.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.