Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінчэнца Беліні (італ.: Vincenzo Bellini; 3 лістапада 1801, Катанія — 23 верасня 1835) — італьянскі оперны кампазітар, адзін з самых значных у 19 ст. Працаваў у стылі бельканта.
Вінчэнца Беліні | |
---|---|
Vincenzo Bellini | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Вінчэнца Сальватору Кармела Франчэска Беліні |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1801[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1835[1][2][…] (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Італія |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Niccolò Antonio Zingarelli[d][7] |
Прафесіі | кампазітар |
Жанры | опера і сімфонія |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Вучылі яго бацька і дзед, абодва арганісты, а вучобу ў кансерваторыі ў Неапалі яго спансіравала сіцыліянская арыстакратыя. Сваю першую оперу ён напісаў у 1825 годзе, у супрацоўніцтве з Даменіка Барбайа, найбольш значнага імпрэсарыа ў Італіі, які вельмі спрыяў хуткай кар’еры Беліні.
У 1825—26 Беліні напісаў твор «Bianca e Fernando» у Неапалі разам з Барбайа, які прыслаў яму камісію з міланскага La Scala у наступным годзе. У выніку, яго «Il Pirata» прынесла яму сенсацыю і Белліні стаў сусветна вядомым артыстам. Першая опера стала вялікай пасля першай прэзентацыі за такі ж бліскучы вакальны стыль, як і ў Расіні, новы лірызм і прастату, што стварыла яму ўласны стыль. Нягледзячы на ваганні, ён умацоўваў гэты стыль на працягу васьмі наступных опер. «I Capuleti e i Montecchi» (Венецыя, 1830), вольна заснаваная на творы Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета» выклікала поспех, дзякуючы сапрана Гуідыты Паста, жанчыны, якая грала ролю Рамэа ў мужчынскім адзенні. Разам з «La Sonnambula» (Мілан, 1831), Беліні стварыў галоўныя партыі для найбольш папулярных спявакоў за ўсю дэкаду. Опера «Norma» (Мілан, 1831), хоць першапачаткова і не прынесла поспеху, але з’яўляецца найбольш выдатным творам драматычнага сапрана. Яго апошняя опера «I puritani» у Італьянскім Тэатры Парыжу (1835), магчыма заслугоўвае найбольш высокай адзнакі як класічны твор оперы. З таго часу, Беліні быў адным з ідалаў Парыжа. Ім захапляліся прыхільнікі і крытыкі, як вядучым музыкай і артыстам. Але на гэтай вышыні, не дажыўшы 34 гадоў, Беліні нечакана захварэў і памёр. Ён быў пахаваны на Парыжскіх могілках.
Хоць ён так і не стаўся арганістам альбо аркестратарам, Беліні быў майстрам тонкасці вакалу і прыгажосці мелодыі. Яго оперы працягваюць хваляваць і праз шмат гадоў ува ўсім свеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.