From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Уладзіміравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (2012[2]—2018). Кандыдат эканамічных навук.
Віктар Уладзіміравіч Назаранка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Валерый Карашкоў | ||||||
Пераемнік | Валянцін Татарыцкі | ||||||
Нараджэнне |
1 ліпеня 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1981 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].
З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».
З 1990 года — намеснік генеральнага дырэктара па якасці — начальнік АТК, намеснік галоўнага інжынера па сертыфікацыі ВА «Гомсельмаш».
У 1998—2006 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі».
З 2006 года быў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
21 лютага 2012 года назначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[4], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе старшыні камітэта[5].
7 верасня 2018 года вызвалены ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.