адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Малааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Малыя Аўцюкі.
Малааўцюкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Малыя Аўцюкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 928 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 21 кастрычніка 1968 года ў склад сельсавета з Нахаўскага сельсавета перададзена вёска Глінная Слабада[2], якая ў 1974 годзе перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага гарсавета Рэчыцкага раёна[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета перададзена вёска Есіпава Рудня[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1164 чалавекі[5], з іх 96,0 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 928 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.