From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Войтанка (на эміграцыі Віктар Васілеўскі; крыпт. В. В.В.; псеўд. Амсьціслаў Гарыгляд; 6 лістапада 1912, фальв. Мачульня, Навагрудскі павет — 25 красавіка 1972, Самерсэт, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, лекар, святар.
Віктар Войтанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1972 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Сын Сцяпана Войтанкі і Філамены з Рахавецкіх[1].
Пачатковую адукацыю атрымаў у Салезіянскай школе мяст. Дварэц і 4-ы класы ў Навагрудку. медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта імя С. Баторыя, быў членам Беларускага студэнцкага саюза. Падчас нямецкай акупацыі заснавальнік і першы дырэктар медыцынскай школы ў Баранавічах[2]. Быў бурмістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага царкоўнага сабора. З 1943 — акруговы лекар у Слоніме, у 1944 — доктар-інспектар Беларускай краёвай абароны. У 1944—1945 супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Беларускае бюро ў брытанскай зоне акупацыі Германіі. У 1945—1949 жыў у паўднёвазаходняй Германіі (Бадэн-Вюртэмберг, французская зона акупацыі). Удзельнік з’езду беларускіх святароў і грамадскіх дзеячаў, прыхільнікаў Рады БНР (5 чэрвеня 1948), на якім была адноўлена Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ).
Пасля вайны жыў у ЗША. У 1968, пасля смерці бацькі, стаў святаром БАПЦ. Служыў у парафіі Царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку, заснаваную яго бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на беларускую мову. Адзін з заснавальнікаў Саюза беларускіх журналістаў на чужыне і перыядычнага выдання «Летапіс беларускай эміграцыі».
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрсі, ЗША.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.