адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Вярховічы.
Вярховіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Вярховічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 404 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года са складу сельсавета ў Агародніцкі сельсавет Камянецкага раёна перададзена вёска Гершоны[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 6 чэрвеня 1960 года ў склад Бушміцкага сельсавета перададзены вёскі Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Юўсічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[3]. У 1977 годзе скасавана вёска Мартынюкі[4]. 7 верасня 2006 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзена вёска Манчакі[5]. 23 чэрвеня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каленкавіцкага сельсавета з населенымі пунктамі Амелянец, Бобінка, Ваўкаставец, Дубраўцы, Каленкавічы, Падбур’е, Радзевічы, Сіпурка і Юўсічы[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1959 чалавек[7], з іх 85,5 % — беларусы, 6,1 % — украінцы, 6,1 % — рускія, 0,6 % — палякі, 0,5 % — малдаване[8]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2404 чалавекі[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.