Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікае Герцагства Бадэн (ням.: Großherzogtum Baden) — гістарычная дзяржава на паўднёвым захадзе Германскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1806 года па 1918 гады.
Незалежная дзяржава, Вялікае герцагства ў складзе Германскай імперыі (1871—1918) | |||||
Вялікае герцагства Бадэн | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Großherzogtum Baden | |||||
|
|||||
Гімн: Badnerlied[d] | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Карлсруэ | ||||
Мова(ы) | алеманскі дыялект нямецкай мовы | ||||
Афіцыйная мова | алеманскі дыялект нямецкай мовы[d] | ||||
Рэлігія | пратэстанцтва з 1771 г. | ||||
Грашовая адзінка | паўднёвагерманскі гульдэн[d] | ||||
Плошча |
3 400 км² (1803 г.), 15 082 км² (1905 г.) |
||||
Насельніцтва |
210 000 чал. (1803 г.), 2 009 320 чал. (1905 г.) |
||||
Форма кіравання | дуалістычная манархія | ||||
Дынастыя | Цэрынгены | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэднік Вялікага герцагства, маркграфства Бадэн было створана ў XII стагоддзі і затым падзелена на некалькі зямель, якія ў 1771 годзе былі зноў аб’яднаны ў адзінае маркграфства.
У 1803 годзе Бадэн стаў курфюрствам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Паводле Прэсбургскага міру 1805 года да Бадэна было далучана старадаўняе радавое ўладанне герцагаў цэрынгенскіх — Брэйсгау.
У 1806 годзе тэрыторыя Бадэна пашырылася ў сувязі з распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзякуючы ўступленню ў Рэйнскі саюз, Бадэн быў перайменаваны ў вялікае герцагства і да яго далучана большая частка фюрстэнбергскіх уладанняў, ландграфства Клетгау, княства Лайнінген і іншыя.
У 1815 годзе Вялікае герцагства далучылася да Германскага саюза.
У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бадэн быў цэнтрам рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1849 годзе Бадэн стаў адзінай германскай дзяржавай-рэспублікай, праўда, на кароткі час: рэвалюцыя ў герцагстве была задушана прускімі войскамі.
Вялікае Герцагства Бадэн засталося незалежным аж да стварэння Германскай імперыі ў 1871 годзе.
Пасля рэвалюцыі 1918 года Бадэн стаў часткай Веймарскай рэспублікі (гл. Рэспубліка Бадэн).
Глава дзяржавы — Вялікі герцаг, заканадаўчы орган — Бадэнскі саслоўны сход (Badische Ständeversammlung), што складаўся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу. Выканаўчы орган — Бадэнскае дзяржаўнае міністэрства (Badische Staatsministerium), якое прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць.
Вялікія герцагі з дынастыі Цэрынгенаў:
Тэрыторыя Бадэна была падзелена на акругі (Landeskommissärbezirk) (да 1864 года — kreis), акругі на раёны (bezirksamt), раёны на абшчыны (gemeinde). На чале раёна стаялі амтманы (amtmann), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя саветы (gemeinderat), на чале абшчын бургамістры ці старосты (gemeindevorsteher)[крыніца?].
Вышэйшы судовы орган — Карлсруйскі Оберландэсгерыхт (Oberlandesgericht Karlsruhe), раней — вышэйшы надворны суд (Oberhofgericht Mannheim), суды апеляцыйнай інстанцыі — ландгерыхты (landgericht), раней — раённыя і надворныя суды (kreis- und hofgericht) (да 1864 г. — надворныя суды (hofgericht)), суды першай інстанцыі — амтсгерыхты (amtsgericht) (да 1857 — бецыксамты).
Рашэннямі ландтага Вялікага герцагства Бадэн у 1868 годзе ў дзяржаве была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць. У сілу Ваеннай канвенцыі, ад 25 лістапада 1870 года, Бадэнскія войскі ўтваралі складовую частку Прускай арміі, а з 1 мая 1871 года Бадэнская армія разам з дзвюма прускімі пяхотнымі палкамі і адным прускім кавалерыйскім палком склалі 14-ы корпус германскай імперскай арміі, з галоўным упраўленнем у горадзе Карлсруэ і дывізіённымі ўпраўленнямі ў гарадах Карлсруэ і Фрайбургу.
Грашовая адзінка — марка (да 1871 года — Бадэнскі гульдэн), разменная манета — пфеніг. Аператар чыгуначных паведамленняў — Вялікагерцагскія дзяржаўныя чыгункі (Großherzoglich Badische Staatseisenbahne), трамвай існаваў у Мангейме, Гайдэльбергу, Фрайбургу, Карлсруэ, Пфорцгайме аператар пошты і тэлефона — Бадэнская дзяржаўная пошта.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.