былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Выганашча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Выганашчы.
Выганашчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Выганашчы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 683 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Выганашчаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Выганашча. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Выганашчэўскага сельсавета 2 населеныя пункты[1]. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Выганашчанскі, а цэнтр сельсавета ў Выганашчы. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Целяханскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 683 чалавекі[3], з іх 97,3 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Бабровічы і Выганашчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.