From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Швя́нта Ё́на[1] (традыцыйная беларуская назва — Святая́нская ву́ліца[2][3]; літ.: Švento Jono gatvė, польск.: ulica Świętojańska) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае Замкавую з скрыжаваннем вуліц Універсітэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.
Швянта Ёна Вільнюс | |
---|---|
літ.: Švento Jono gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 190 м м |
Ранейшыя назвы | Іванаўская, Струогі |
Назва ў гонар | Касцёл Святых Янаў |
Паштовы індэкс | LT-01123 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касцёл Святых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.
Назва вуліцы ўтварылася ад касцёла Святых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.
Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай русіфікацыі зямель колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (руск.: Ивановская улица). Па адыходзе расійскіх войскаў з Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага літаратара Баліса Сруогі (літ.: Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.
Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Універсітэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.