Вуліца Францыска Скарыны (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Францыска Скарыны — вуліца ў цэнтры Полацка.
Вуліца Францыска Скарыны Полацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Полацк |
Мікрараён | Цэнтр |
Працягласць | 1180 м |
Ранейшыя назвы | Сабачая, Плігаўская, Пралетарская |
Назва ў гонар | Францыск Скарына |
Паштовы індэкс | 211401, 211415 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна Рэвізіі 1765 года трасе вуліцы Францыска Скарыны адпавядае Сабачая вуліца.[1].
У пачатку XX стагоддзя насіла назву Плігаўская. Назва звязана з слабадой Плігаўкі, што раней размяшчалася за парканам, а пазней увайшла у склад горада.[2]
7 снежня 1918 года на мітынгу ў актавай залі былога кадэцкага корпуса была аб’яўлена сумесная пастанова павятовага камітэта РКП(б), Рэўкама і павятовага выканкама аб змене назвы на «вуліца Пралетарская»[3]. Так вуліца называлася да 1956 года[4].
Сучасная назва дадзена ў гонар ураджэнца Полацка друкара Францыска Скарыны.
Вуліца цягнецца ад вуліцы Талстога на захадзе да вуліцы Юбілейнай на ўсходзе, мінаючы Полацкі кірмаш.
У Полацку акрамя вуліцы Францыска Скарыны ёсць яшчэ праспект Францыска Скарыны.
На беразе Палаты на вуліцы Плігаўскай у пачатку ХХ стагоддзя стаяла Паравая гарбарня, якую ў 1910 годзе набыў мешчанін Пінхус Руманаў Ільмер. У 1996 годзе пры разборы старога дома па вуліцы Ф. Скарыны быў знойдзены яго архіў[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.