Вуглазубыя (Hynobiidae) — сямейства хвастатых земнаводных. Аб'ядноўвае вельмі прымітыўных паводле будовы амфібій, усяго каля 30 відаў, пашыраных пераважна ва Усходняй Азіі.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вуглазубыя |
Hynobius nebulosus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Cryptobranchoidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Hynobiidae (Cope, 1859)
|
|
Закрыць
Жывёлы невялікіх памераў, з агульнай даўжынёй (г.зн. галава + тулава + хвост) менш за 25 см. Афарбаваны пераважна ў шэры, карычневы ці чорны колеры розных адценняў.
Скура гладкая. Па баках тулава шматлікія папярэчныя баразёнкі, што раздзяляюць яго на знешнія сегменты. У некаторых прадстаўнікоў лёгкія рэдукаваны часткова або поўнасцю. На задніх канечнасцях па 4-5 пальцаў. Падэшвы лапак могуць арагавець, а пальцы ў шэрагу відаў маюць кіпцюрыкі.
Яйцы (ікрынкі) адкладваюцца ў выглядзе жэлепадобных ікраных мяшкоў. У некаторых відаў Японіі і Кітая вядомы выпадкі неатэніі.
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6