From Wikipedia, the free encyclopedia
Хенга́м (перс.: جزیره هنگام) — востраў у Армузскім праліве. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад іранскай правінцыі Хармазган. Плошча — 1491 км².
Хенгам | |
---|---|
перс. جزیره هنگام | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 36,6 км² |
Найвышэйшы пункт | 106 м |
Насельніцтва | 2 500 чал. (2001) |
Шчыльнасць насельніцтва | 68,31 чал./км² |
Размяшчэнне | |
26°38′50″ пн. ш. 55°52′50″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Армузскі праліў |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хенгам знаходзіцца на поўдзень ад буйнога вострава Кешм. Аддзелены ад яго пралівам шырынёй 2,3 км. Складзены старажытнымі асадкавымі пародамі, у тым ліку караламі. Берагі месцамі высокія, скалістыя, аднак маюцца пясчаныя пляжы. Найвышэйшы пункт — гара Накас (106 м).
На востраве месціцца паселішча Бандар-Хенгам. Асноўны занятак мясцовага насельніцтва — рыбалоўства. Для турыстаў арганізаваны сафары-парк і кракадзілавая ферма. На поўдзень ад Хенгама вядзецца здабыча нафты з марскога дна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.