адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́страўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Востраў.
Востраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ляхавіцкі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Востраў |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 618 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 17 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[2]. 6 красавіка 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тухавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Забер’е, Рагачы і Тухавічы), у склад Крывошынскага сельсавета перададзена вёска Стральцы[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2134 чалавекі[4], з іх 94,6 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1618 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.