Во́рныя землі — сельскагаспадарчыя ўгоддзі, якія сістэматычна апрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца пад пасевы сельскагаспадарчых культур. Да ворных зямель належаць палі севазвароту (у тым ліку папары), агароды, асвоеныя і падрыхтаваныя для пасеву землі.
На 1 студзеня 2013 года ў Беларусі налічвалася 5521,6 тыс. гектараў ворнай зямлі, што складае 62,6 % ад плошчы ўсіх сельскагаспадарчых зямель, у тым ліку 651,6 тыс. гектараў у асабістым карыстанні грамадзян.[1][2]
Агульная плошча ворнай зямлі ва ўсім свеце складае амаль 1,4 млрд гектараў (2011)[3] з агульнай плошчы 4,9 млрд гектараў (2011)[3] зямель, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Зноскі
- Сельское хозяйство (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Статыстыка для школьнікаў. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2014. Праверана 24 мая 2014.
- Статистический сборник «Сельское хозяйство Республики Беларусь» (руск.) (rar)(недаступная спасылка). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2013. Праверана 24 мая 2014.
- Карыстанне зямлёй (англ.)(недаступная спасылка). FAOSTAT. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях харчавання і сельскай гаспадаркі (22 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2016. Праверана 24 мая 2014.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.