Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — музей, заснаваны ў г. Ветка паводле рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 30 лістапада 1978 г. Адкрыты для наведвальнікаў 1 лістапада 1987 г. У 2005 г. пад экспазіцыйныя плошчы перададзены будынак — дом купца Грошыкава (1897 г. пабудовы). Аснову экспазіцыі склала асабістая калекцыя Ф. Р. Шклярава, які стаў першым дырэктарам музея. З 1988 г. дырэктар Г. Р. Нячаева.
Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава | |
---|---|
Профіль | Комплексны |
Заснаваны | 30 лістапада 1978 |
Адкрыты | 1 лістапада 1987 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Ветка, Беларусь |
Агульная плошча | 454 |
Выставачная плошча | 380 |
Адрас | 247120, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Ветка, плошча Красная, 5 |
Дырэктар | Г. Р. Нячаева |
vetka.museum.by/be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000146 |
Колькасць экспанатаў на канец 2016 г. — 11283 адзінкі захоўвання. Агульная плошча — 454 м², экспазіцыйная — 380 м². Экспазіцыя музея размяшчаецца на 3 паверхах асноўнага будынка.
На 1-м паверсе размешчаны экспазіцыі «Падарожжа па гісторыі Веткі», «Кузня», «Майстэрня золатакавалёў». Першая зала прысвечана гістарычнаму мінуламу Веткі і легендам пра яе заснаванне. Экспазіцыя 2-й уяўляе кузню і раскрывае асаблівасці кавальскага рамяства. Сярод экспанатаў 3-й залы вырабы мясцовых чаканшчыкаў-золатакавалёў (каваныя аклады на абразы і кнігі), прылады майстроў, іх дзелавая і асабістая перапіска і інш.
На 2-м паверсе ў экспазіцыі «Народнае ткацтва» дэманструюцца дэкаратыўныя тканіны і мясцовыя строі адзення, якія перадаюць асаблівасці ткацкіх традыцый Веткаўшчыны. У экспазіцыі «Чайная» захоўваюцца калекцыі меднага посуду і самавараў. У зале, прысвечанай іканапісу, прадстаўлены работы старавераў, а таксама майстроў Веткаўскай і Бабіцкай іканапісных школ: «Сабор архангела Міхаіла», «Пакровы» (абедзве XVIII ст.) з Пакроўскага храма ў Ветцы, «Успенне» (XVIII ст.) з царквы ў в. Папсуеўка Веткаўскага раёна і інш. У асобных залах размешчаны экспазіцыі, якія расказваюць пра мясцовыя мастацкія рамёствы і промыслы XVII — пачатку XX стст.: шыццё золатам і бісерам, старажытнае разьбярства па дрэве, чаканку і гравіроўку па метале.
Трэці паверх займае вялікая экспазіцыя «Кніжная культура Веткі». Тут захоўваюцца старадрукі XVI — пачатку XIX стст. — «Евангелле» П. Мсціслаўца (1575), выданні І. Фёдарава, В. Гарабурды, старавераў, ілюмінаваныя евангеллі XVI—XVII стст. і інш., а таксама манускрыпты XVI — пачатку XX стст., пеўчыя «крукавыя» рукапісы і інш. Паводле надпісаў на кнігах (даравальных, купецкіх) складзена і экспануецца карта «Шлях кніг на Ветку».
Адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2008 г. «За духоўнае адраджэнне»[1].
Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.