адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Верцялі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Верцялішкі.
Верцялішкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Верцялішкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 5 279 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Берагавы[1]. 22 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Путрышкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і Тужаўляны[2]. 25 чэрвеня 1979 года ў склад сельсавета з Абухаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Талочкі і Цыдзікі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5649 чалавек[4], з іх 71,7 % — беларусы, 17,5 % — палякі, 8,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5279 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.