Вераб’і

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вераб’і

Вераб’і (Passer) — род птушак атрада вераб’інападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Вераб’і

Дамавы верабей (Passer domesticus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Passer Brisson, 1760


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179627
NCBI  9159
FW  99164
Закрыць

Апісанне

Даўжыня 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле.

Пашырэнне

Адрозніваецца больш за 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і іншыя месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы і верабей палявы, аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.

Асаблівасці біялогіі

Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шходных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам.

Літаратура

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.