From Wikipedia, the free encyclopedia
Васі́ль Я́каўлевіч Сяды́х (12 сакавіка 1887, Курск, Расійская імперыя — 4 чэрвеня 1963) — рэвалюцыянер, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.
Васіль Якаўлевіч Сядых | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Ілья Кожар | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1887 |
||||||
Смерць | 4 чэрвеня 1963 (76 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС (з 1905) | ||||||
Адукацыя | Вышэйшая партыйная школа пры ЦК УКП(б) (1950) | ||||||
Узнагароды |
Нарадзіўся 12 сакавіка 1887 года ў Курску.
Удзельнік Рэвалюцыі 1905-07 гадоў, член Курскага гарадскога камітэта РСДРП. За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны і сасланы.
Удзельнік Грамадзянскай вайны.
З 1921 года на партыйнай, савецкай і прафсаюзнай рабоце ў Курску, Мічурынску, Варонежы, Маскве.
З 1937 года — старшыня Полацкага акруговага выканкама, сакратар Партыйнай калегіі пры ўпаўнаважаным Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б) па БССР, старшыня Вярхоўнага суда БССР. З 1943 года — загадчык сектара апеляцый аргаддзелу ЦК КП(б)Б, у 1944—1959 гадах — член Парткалегіі, парткамісій пры ЦК КПБ.
Старшыня Рэвізійнай камісіі КПБ у 1938—1963 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937— 1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР у 1947 — 1963 гадах.
Памёр 4 чэрвеня 1963 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.