Васіль Карпавіч Шчарбакоў

гісторык, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук (1934).

Хуткія факты Васіль Карпавіч Шчарбакоў, Дата нараджэння ...
Закрыць

Біяграфія

Вучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі (1914—1918). Член РСДРП(б) з 1918. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў інструктарам палітаддзела, начальнікам агітацыйна-прапагандысцкага аддзела дывізіі. У 1923 скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу і быў напраўлены на працу ў г. Чарнігаў лектарам мясцовай савпартшколы. З 1923 рэктар Інстытута народнай адукацыі ў Чарнігаве, член бюро губкама партыі, загадчыкам яго агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (1924). Неўзабаве пераехаў у сталіцу савецкай Украіны г. Харкаў, пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б) Украіны.

У 1930 годзе па хадайніцтву партыйнага кіраўніцтва БССР накіраваны ў Мінск на пасаду загадчыка сектара навукі і асветы ЦК КП(б)Б. Адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў імкліва ўведзены ў склад Мінскага гаркама партыі. 17 студзеня 1931 бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне «правесці ў якасці акадэмікаў» 10 беларускіх вучоных, а 1 сакавіка 1931 зацвердзіла «канчатковы спіс новых акадэмікаў», дзе першым быў названы менавіта Шчарбакоў. У той жа час ён быў зацверджаны віцэ-прэзідэнтам АН БССР (1931—1935). З 21 красавіка 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1935 годзе з пасады віцэ-прэзідэнта перайшоў на пасаду неадменнага сакратара прэзідыума АН БССР (1935—1937). Пасля ад’езду П. Горына ў Маскву ў 1936 годзе, Шчарбакоў узначаліў Інстытут гісторыі АН БССР.

28 кастрычніка 1931 года загадам Наркамасветы БССР дацэнту Шчарбакову было прысвоена званне прафесара «по кафедре истории БССР». У 1931—1934 гадах ён выкладаў курсы беларускай гісторыі ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе Беларусі, Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта (з 1934), а таксама першы загадчык кафедры грамадскіх навук істфака БДУ. Пражываў у кватэры № 76 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[1].

У жніўні 1936 года выключаны з КП(б)Б. 21 чэрвеня 1937 года арыштаваны НКУС БССР ва ўласнай кватэры[1]. Уключаны ў сталінскі расстрэльны спіс  (руск.) ад 10 чэрвеня 1938 года па «1 катэгорыі» (расстрэл)[2]. 29 чэрвеня 1938 года выяздной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу «як член нацыянал-фашысцкай арганизацыі» і за сувязь з Польскай арганізацыяй вайсковай[3].

Рэабілітаваны 25 ліпеня 1957 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР[4].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па гісторыяграфіі, гісторыі сялянскага руху ў перыяд феадалізму, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі і іншых, напісаных з выкарыстаннем марксісцкай метадалогіі.

Асноўныя працы

  • Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. — Мн.: Белдзяржвыд, 1930.
  • Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. — Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
  • Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. — Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
  • Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізма. — Мінск, 1935.

Ушанаванне памяці

На будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Архіў КДБ Рэспублікі Беларусь, справа 9031.
  2. Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн: Навука і тэхніка, 1992. — С. 118. — 120 с. 1 000 экз. ISBN 5-343-01246-9.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.