Васіль Васілевіч Копаць

кашталян новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Васілевіч Копаць

Васіль Васілевіч Копаць (1575 — люты 1636) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Васіль Васілевіч Копаць, Кашталян новагародскі ...
Закрыць

Берасцейскі падкаморы з 1615, кашталян новагародскі з 1626. Таксама староста ожскі і пераломскі з 1619.

Сям’я

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Палоніі Валовіч, дачкі смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча. Меў братоў Лукаша, кашталяна берасцейскага, і Філона, лідскага земскага маршалка.

Ажаніўся спачатку з Аленай Дольскай, дачкой кашталяна берасцейскага Міхала Ніцыфара Дольскага, але яна памерла 24 верасня 1617 года, дзяцей з ёй не меў. Другі шлюб узяў з Барбарай Хадкевіч, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. З ёй меў сына Яна Караля і дачку Ганну Барбару, якая выйшла за вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегу.

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 138. — ISBN 978-83-65880-89-5
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122406341'></a>
  2. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 60. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.