беларускі літаратуразнаўца, крытык, пэдагог. Акадэмік АН БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Васільевіч Барысенка (25 красавіка 1904, Барысаў, Мінская губерня — 26 ліпеня 1984, Мінск) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык, педагог. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1957), доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1974).
Васіль Васілевіч Барысенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 красавіка 1904 ці 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1984 ці 1984[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, Беларусістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 25 красавіка 1904 года ў Барысаве Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка.
Працоўны шлях пачаў чорнарабочым на чыгунцы. У 1924 годзе скончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум. Два гады працаваў настаўнікам у пачатковай школе.
У 1929 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры пры Акадэміі навук Беларускай ССР (1929—1932).
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1937 года[2].
У 1931—1941 і ў 1946—1966 гадах працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце. З 1932 года працаваў дэканам літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута. Адначасова старшы навуковы супрацоўнік, у 1937—1941 гады — дырэктар Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук Беларускай ССР[2].
У час вайны служыў у дзеючай арміі ў якасці карэспандэнта армейскай газеты.
У 1946—1973 гады — дырэктар, з 1973 года — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларускай ССР[3].
Памёр 26 ліпеня 1984 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].
Вывучаў пытанні тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, праблемы тэксталогіі беларускай літаратуры, выступаў як літаратурны крытык, даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса, Т. Шаўчэнкі[2].
Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1932 года.
Аўтар артыкулаў «Т. Р. Шаўчэнка і беларуская літаратура», «Шаўчэнкаўскія матывы ў творчасці Янкі Купалы» (абедзве — 1939), «Тарас Шаўчэнка і Янка Купала» (1940), «Тарас Шаўчэнка» (1962) і іншыя.
Ад Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР выступаў з вітальнай прамовай на юбілейнай 10-й навуковай Шаўчэнкаўскай канферэнцыі (1961).
Аўтар больш за 70 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій:
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), складальнікаў зборнікаў «Беларуская дакастрычніцкая проза» (1965), «Беларуская дакастрычніцкая паэзія» (1967), а таксама навуковых дапаможнікаў (суаўтар В. У. Івашын) для 8 класа «Беларуская літаратура» (1959—1978, 19 выданняў), хрэстаматыі для 10 класа «Родная літаратура» (14-е выд., 1961)[2].
Адзін з укладальнікаў і рэдактараў навукова каментаваных акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, М. Багдановіча, К. Чорнага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.