Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Іванавіч Загароднеў (29 снежня 1919, в. Лох Саратаўскага павета — 27 ліпеня 1944, в. Зачопкі Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча) — Герой Савецкага Саюза (1945).
У 1939 годзе быў прызваны у Чырвоную армію, накіраваны ў Ашхабад. У 1942 годзе скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ў г. Арджанікідзэ (Уладзікаўказ). На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 года. Прымаў удзел у баях на Паўночна-Каўказскім і 1-м Беларускім франтах, у бітве за Каўказ, вызваленні Крыма і Беларусі. Быў чатыры разы паранены.
Летам 1944 г. гвардыі капітан В. І. Загароднеў з’яўляўся камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў 62-га асобнага гвардзейскага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі.
Васіль Загароднеў асабліва вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобласці. Рота на чале з В. І. Загародневым 27 ліпеня 1944 года пераправілася цераз раку Заходні Буг, захапіла плацдарм і шашу Брэст — Варшава ў раёне вёскі Зачопкі (цяпер Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча). Адбіла чатыры контратакі фашыстаў, якія імкнуліся вырвацца з акружэння. Утрымліваючы свае пазіцыі, рота адрэзала ад танкаў пяхоту праціўніка і прыпыніла яго рух, знішчыла 2 танкі, 4 гарматы, 70 аўтамашын і больш за 40 гітлераўцаў. Калі скончыліся боепрыпасы, ранены камандзір павёў байцоў у рукапашны бой. 29 ліпеня В. І. Загароднеў загінуў у гэтым баі.
24 сакавіка 1945 года В. І. Загародневу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
В. І. Загароднеў пахаваны ў брацкай магіле воінаў і партызан у цэнтры вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1945 годзе на магіле ўстаноўлены помнік.
Яго імем названы вуліцы ў Брэсце (мікрараён «Граеўка»), Саратаве, г. п. Новыя Бурасы і в. Лох. Школа ў в. Лох, дзе вучыўся герой, носіць яго імя, у 2014 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
За праяўлены гераізм быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалём «За абарону Каўказа».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.