From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянцін Васілевіч Сядоў (21 лістапада 1924, Нагінск — 4 кастрычніка 2004, Масква) — савецкі і расійскі археолаг-славіст, загадчык аддзела палявых даследаванняў Інстытута археалогіі РАН, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт РАН (1997), правадзейны член РАН (2003) і акадэмік АН Латвіі (1994).
Валянцін Васілевіч Сядоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 2004 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | акадэмік РАН |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Artemy Artsikhovsky[d] |
Вядомыя вучні | М. У. Лапацін |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1954 года ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Даследаваў археалогію і культуру Старажытнай Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-я гады правёў разведку і раскопкі курганоў у Беларускім Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей беларускай лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў VIII—XII стагоддзях, да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар артыкула «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Прыдзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—XIII стагоддзях» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.