From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́рый Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 24 студзеня 1969, Гродна) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».[1]
Валерый Міхайлавіч Дзідзюля | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | СССР, Беларусь, Расія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, кампазітар, прадзюсар |
Інструменты | гітара, грэчаская бузука |
Жанры | фламенка, народны, танцавальны, фолк, ф’южн, нью-эйдж |
Калектывы | Алые Зори, Белыя Росы, ДиДюЛя |
Супрацоўніцтва | Іосіф Прыгожын, Аўраам Русо, Дзмітрый Малікаў, Крысціна Арбакайтэ, Ала Духава і балет «Тодэс», Андрэй Канчалоўскі, Ірына Слуцкая, Ірына Чашчына, Аляксей Балабанаў, Аляксей Калмагораў, Джо Лін Цёрнер |
Лэйблы | Nox Music, Artur Music, Квадро-диск |
didula.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.
Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі.[2] У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.
Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.
Валерый Дзідзюля з’яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.
У 2002 годзе ДиДюЛя сабраў групу музыкаў і пачаў гастролі па Расіі [3] і ЗША.[4]
У склад групы ДиДюЛя ўваходзяць: перкусіяністы (Міхаіл Друмберг і Андрэй Атабекаў), клавішныя (Хайбула Магамедаў), бас (Філіп Барадзін) і духавыя інструменты (Valery Skladanny and Ramil Mulikov).[2]
У 2020 годзе Валерый развёўся з Яўгеніяй Дзідзюляй, якая заявіла, што прычынай разводу стаў хатні гвалт з боку мужа[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.