Валентыніян I

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валентыніян I

Фла́вій Валентыніян[1] (лац.: Flavius Valentinianus, 321 год (320 год) — 17 лістапада 375 года) — рымскі імператар у 364375 гадах, часта названы проста Валентыніян I. 26 лютага 364 года абвешчаны войскам у Нікеі пераемнікам імператара Іавіяна, але прыняў на сябе толькі кіраванне заходняй часткай імперыі, а ўсходнюю падаў свайму малодшаму брату Валенту. Ён быў здольным кіраўніком, які аднолькава клапаціўся пра ўнутраныя і вонкавыя справы, у рэлігійных пытаннях выяўляў незвычайную памяркоўнасць, нягледзячы на сваю прыхільнасць да нікеізму, і зусім быў чалавекам справядлівым, хоць нярэдка, пад уплывам запальчывасці даходзіў да жорсткасці. Сканаў ад інсульта падчас перамоў з правадыром племя квадаў[2]. З’яўляецца заснавальнікам дынастыі Валентыніяна.

Хуткія факты Флавій Валентыніян, Рымскі імператар ...
Закрыць

Меў тытулы: Аўгуст (лац.: Augustus) — з 26 лютага 364 года; Германскі Найвялікшы (лац.: Germanicus Maximus) — з 366 ці 368 года; Алеманскі Найвялікшы (лац.: Alamannicus Maximus) і Франкскі Найвялікшы (лац.: Francius Maximus) — з 368 года; Гоцкі Найвялікшы (лац.: Gothicus Maximus) — з 369 года. Уладу трыбуна атрымаў 26 лютага 364 года.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.