Вакзал Манпарнас
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Вакзал Манпарна́с (фр.: Gare Montparnasse) — адзін з шасці буйных вакзалаў у Парыжы, размешчаны ў раёне Манпарнас, у 15-й акрузе.
Станцыя | |
Вакзал Манпарнас | |
---|---|
Аператар | Société nationale des chemins de fer français[d] |
Дата адкрыцця | 10 верасня 1840 |
Код у «Экспрэс-3» | 8739100 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станцыя выкарыстоўваецца для прыёму і адпраўлення міжгародніх цягнікоў TGV на захад і паўднёвы захад Францыі, у тым ліку па накіраванню на Тур, Бардо, Нант і Рэн. Акрамя таго, вакзал абслугоўвае прыгарадныя і рэгіянальныя маршруты Transilien Paris — Montparnasse.
Побач з вакзалам размешчана станцыя метро, аддаленыя часткі якой звязаны паміж сабой высакахуткасным травалатарам.
22 кастрычніка 1895 года на вакзале Манпарнас адбылася аварыя. Экспрэс з Гранвіля, які прыбыў на вакзал, з -за няспраўнасці тармазоў не змог спыніцца і на хуткасці 40 км/ч збіў тупіковы ўпор, прабіў 60 ці сантыметровую сцяну вакзала. Паравоз праз пралом выпаў на вуліцу, якая знаходзілася на 10 метраў ніжэй шляхоў. Там паравоз спыніўся, уткнуўшыся насавой часткай у брук.
У гэтай аварыі было на здзіўленне мала ахвяр: два пасажыра цягніка атрымалі раненні, таксама пацярпела паравозная брыгада і пажарны, але ўсе яны засталіся жывыя. Загінула толькі прадаўшчыца газет, якая стаяла на вуліцы, — яна была прыціснутая сцяной, якая абвалілася.
Па матывах гэтай аварыі ў Бразіліі быў створаны макет-помнік.