Бітва пры Т’юксберы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бітва пры Т’юксберы
Remove ads

Бітва пры Т’юксберы (англ.: Battle of Tewkesbury) — бітва паміж войскамі Ланкастэраў і Ёркаў падчас вайны Пунсовай і Белай ружы ў заходняй Англіі, на тэрыторыі графства Глостэршыр, якая адбылася 4 мая 1471 года і завяршылася рашучай перамогай Ёркаў. Бітва пры Т’юксберы завяршыла адзін з перыядаў гэтай вайны, за якім рушылі ўслед 14 гадоў міру, якія доўжыліся аж да выступлення Генры Цюдара супраць караля Рычарда III.

Хуткія факты Бітва пры Т’юксберы, Дата ...
Remove ads

Да часу бітвы пры Т’юксберы псіхічнахворы кароль з дынастыі Ланкастэраў Генрых VI быў у другі раз схоплены сваім праціўнікам, каралём з Ёркскага дому Эдуардам IV, і кінуты ў Таўэр. Пастаянныя змены на каралеўскім троне Англіі былі наступствам інтрыг Уорыка, «стваральніка каралёў» Рычарда Невіла  (англ.), які спачатку падтрымліваў Эдуарда IV, а затым пасварыўся з ім і перайшоў на бок Генрыха VI. Уорык загінуў у бітве пры Барнеце  (англ.) за два тыдні перад бітвай пры Т’юксберы.

Другую армію ланкастэрцаў, якая дзейнічала ў Англіі, узначальвала жонка караля Генрыха Маргарыта Анжуйская  (англ.) і іх 17-гадовы сын Эдуард Вэстмінстэрскі, прынц Уэльскі. Даведаўшыся пра разгром ёркцамі войскаў Уорыка, ашаломленая Маргарыта павяла сваю армію да ракі Северн каля горада Глостэр, каб пераправіцца цераз яе, але ў гэтым ёй перашкодзіў камендант Глостэра Рычард Бошамп, прыхільнік Ёркаў. Тут яе нагналі войскі ёркцаў пад камандаваннем Эдуарда IV.

Ваеннае камандаванне арміяй ланкастэрцаў прыняў на сябе Эдмунд Бофарт  (англ.), 4-ы герцаг Сомерсет  (англ.), вопытны палкаводзец. Аднак ён недаацаніў сілы і магчымасці праціўніка, які меў да таго ж і перавагу ў артылерыі. Дапусціўшы тактычную памылку, Сомерсет дазволіў малодшаму брату караля Эдуарда IV Рычарду (будучаму каралю Рычарду III) атакаваць і адкінуць флангі баявой лініі Ланкастэраў. Пачалася паніка, якая вымусіла ўсю армію паспешна ўцякаць, у чым Сомерсет абвінаваціў аднаго са сваіх военачальнікаў, лорда Венлака (які раней служыў Ёркам), і пакараў яго смерцю (паводле іншых звестак, Венлаку ўдалося бегчы).

На полі бітвы, названага Крывавы луг (Bloody Meadow), загінула палова войска Ланкастэраў. Сярод загінулых быў і спадчыннік караля Генрыха VI Эдуард Вэстмінстэрскі[1]. Паводле легенды, Эдуард паў ад рукі свайго сваяка, малодшага брата караля Эдуарда IV, герцага Кларэнса  (англ.). Эдуард Вэстмінстэрскі з’яўляецца адзіным у гісторыі Англіі прынцам Уэльскім, які загінуў у бітве. Пазней усе палкаводцы ланкастэрцаў, якія ўдзельнічалі ў бітве пры Т’юксберы, былі арыштаваны і пакараны смерцю. Каралева Маргарыта Анжуйская і яе ятроўка Ганна Невіл  (англ.), дачка Уорыка і ўдава Эдуарда Вэстмінстэрскага, трапілі ў палон да Эдуарда IV Ёрка. Праз некалькі дзён пасля гэтай бітвы ў Таўэры быў забіты кінуты туды Генрых VI.

Частка ацалелых ланкастэрцаў пасля разгрому на Крывавым лугу здолела дабрацца да абацтва Т’юксберы, якое знаходзілася паблізу. На адных з дзвярэй у Т’юксберыйскім абацтве  (англ.) захаваліся 68 металічных пласцін ад даспехаў «брыганціна», у якіх воіны ўдзельнічалі ў бітве пры Т’юксберы.

Remove ads

Зноскі

  1. Эдуард, сын Генриха VI // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads