From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бі́тва пад О́ршай» — батальны твор, прысвечаны бітве 8 верасня 1514 паміж літоўска-польскім і маскоўскім войскамі. Час стварэння — паміж 1520 і 1534 годамі.
| ||
Ганс Крэль | ||
Бітва пад Оршай. 1520—1534 | ||
Матэрыял | тэмпера[1] і oak panel[d][1] | |
---|---|---|
Тэхніка | алей на дошцы | |
Памеры | 165 × 260 см | |
Нацыянальны музей, Варшава | ||
(інв. MP 2475 MWN[2]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ананімнага майстра «Бітвы пад Оршай» лічаць адным з надворных мастакоў-картографаў, а ўлічваючы тэхніку твора, аўтар быў з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. Падрабязнасць у аднаўленні дэталей паказвае на непасрэднага ўдзельніка бітвы. На карціне знаходзіцца аўтапартрэт мастака — ён прадстаўлены няўзброенай постаццю ў нямецкім строі, якая сядзіць на пяньку на беразе Дняпра, назіраючы за ходам бітвы і адначасова кадруючы пальцамі відарыс будучага твора. У экспазіцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве твор прыпісаны нямецкаму мастаку Гансу Крэлю.
Карціна паказвае з вышыні птушынага палёту розныя этапы бітвы, пра што сведчаць адныя і тыя ж постаці, што з'яўляюцца ў розных месцах — сам гетман Канстанцін Астрожскі прадстаўлены тройчы. Дэталі ўзбраення і адзення, а таксама партрэты камандзіраў адлюстраваныя рэалістычна і з вялікай дакладанасцю — паказаныя, напрыклад, такія сцэны, як выліванне вады са зброі пасля пераправы. Некаторыя сцэны мяжуюць з гратэскам, іншыя падкрэсліваюць жорсткасць бітвы.
Карціна захавалася не цалкам. Уважлівы аналіз паказаў, што яна была вышэйшая і заканчвалася лініяй гарызонту. Парушаная сіметрыя сведчыць пра тое, што было адрэзана 1/5 па шырыні з левага боку. Дзве калоны цяжкай пяхоты, што складалі цэнтр выявы, цяпер знаходзяцца ля левага яе края.
Твор быў створаны па заказу караля ў прапагандысцкіх мэтах, хоць сама бітва не прынесла вялікіх стратэгічных выгад. Гледачы на карціне бачаць прыгожа прадстаўленыя шэрагі літоўскага войска, а маскоўскае войска прадстаўленае неарганізаваным людскім натоўпам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.