Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белакаменская бітва, бітва каля Белага Каменя, Вейзенштэйна — бітва, якая адбылася між войскамі ВКЛ і Швецыі пад час вайны 1600—1629 гг. каля Вейзенштэйна (сучасны Пайдэ, Эстонія) 25 верасня 1604 года.
Бітва пад Белым Каменем | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Польска-шведская вайна (1600-1611) | |||
Дата | 25 верасня 1604 | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва паміж войскамі ВКЛ і Швецыі пад час вайны 1600—1629 гг. адбылася пад стратэгічна важным замкам шведскай Эстляндыі на гасцінцы з Рэвеля на Дэрпт, які быў заняты польскім войскам у 1602 годзе. 15 верасня 1604 г. шведскае войска, падмацаванае венгерскімі, шатландскімі, нямецкімі наёмнікамі агульнай колькасцю 6000 чалавек на чале з Арвідам Эрыксанам Стаалармам пачало аблогу Белага Каменю. Праз 8 дзён яны правялі штурм горада, які быў адбіты з вялікімі стратамі для нападаючых.
У наступны дзень, 24 верасня 1604 года на дапамогу абаронцам Белага Каменю прыбыла войска ВКЛ колькасцю каля 2300 чалавек на чале з Я. К. Хадкевічам. Поле бітвы ляжала паміж дарогай, лесам і забалочанай раўнінай. А. Стааларм паставіў аддзелы кавалерыі (рэйтарыя, пашыхтаваная ў караколь) і пяхоты адзін за адным, каб зрабіць немагчымым іх разбіццё паасобку, і ўжыў трохчастковую пабудову. Мацнейшы левы фланг, складзены з нямецкіх наёмнікаў узначаліў Алонса дэ Канут, ён закрываў дарогу на Рэвель, правы, складзены з фінаў, быў прыкрыты багнай, цэнтр склалі шведы на чале з Сталармам. На правае крыло войскаў ВКЛ гетман Я. К. Хадкевіч паставіў гусарыю (роты Т. Ляцкага, Я. К. Хадкевіча, Ф. Невяроўскага, Я. П. Сапегі, Я. Барухоўскага), у цэнтр — пяхоту, рэйтарыю і лёгкія гарматы, левае крыло склалі харугвы татараў і казакоў ВКЛ.
Бітва адбылася 25 верасня 1604 г. і працягвалася з 7 да 8 гадзін раніцы. Пазбаўленая месца для манеўраў, гусарыя ВКЛ ударыла ў левы мацнейшы фланг ворага, дзе праціўнік менш за ўсе гэтага чакаў. Удар гусараў зламаў шведскі рэйтарскі караколь, а затым супраціўленне пяхоты. Пасля знішчэння левага флангу ворага ў бой пайшлі цэнтр і левае крыло войска ВКЛ і пяхота. Шведы былі разбітыя і загнаныя ў балота.
Паводле ацэнкі Я. К. Хадкевіча, праціўнік страціў 3000 чалавек, 21 харугву, 6 малых гармат і цэлы абоз. Страты войска ВКЛ склалі 81 забітых, больш 100 параненых.
Аднак чаканне зімы, эпідэмій і голаду ў вынішчаных Інфлянтах прывялі да таго, што Я. К. Хадкевіч не здолеў утрымаць дысцыпліну ў войску і пасля бітвы большая частка прысутных у абозе жаўнераў палічыла свае абавязкі перад дзяржавай выкананымі, пачала патрабаваць выплаты жолду, завязала новую канфедэрацыю, абрала маршалкам Аляксандра Юзафа (Езопа Янавіча) Лісоўскага (не ўдзельнічаў у бітве) і з’ехала ў Курляндыю і ВКЛ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.