аграгарадок у Верхнядзінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Біго́сава[2] (трансліт.: Bihosava, руск.: Бигосово) — аграгарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Росіца. Адміністрацыйны цэнтр Бігосаўскага сельсавета. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк — Даўгаўпілс. За 18 км на паўночны захад ад горада Верхнядзвінска, за 193 км ад Віцебска.
Аграгарадок
Бігосава
| ||||||||||||||||||||
Па ўспамінах старажылаў у 1910 годзе мясцовымі памешчыкамі было разыграна ў карты права змяніць назву чыгуначнай станцыі. Удачлівым апынуўся ўладальнік маёнтка Бігусава Вітольд Нітаслаўскі. У 30-я гады XX стагоддзя назва была зменена на Бігосава.
Паўстаў у 1866 годзе пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Першапачаткова станцыйнае паселішча, як і станцыя, называлася Георгіеўская, складалася з трох будынкаў: сціплага драўлянага будынка станцыі, пакгаўза і жылога дома. Згодна з архіўнымі звесткамі 1904 года станцыя Георгіеўская налічвала 3 двары, 23 жыхары, абслугоўваліся Росіцкай паштова-тэлеграфнай канторай.
У 1901 годзе быў пракладзены пуць для адчэпкі вагонаў, пабудаваныя дамы для грузчыкаў і чыгуначнікаў, якія абслугоўвалі чыгунку. У 1924 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве адпаведнага прызначэння памежнай станцыі. У пачатку 1930-х гадоў у Бігосава працаваў валютны ўнівермаг Торгсіна. У 1926 годзе вакзал прыняў першых пасажыраў[3]. Сярод знакамітых сучаснікаў, якія праязджалі праз станцыю Бігосава, былі латвійскі паэт Яніс Райніс, савецкі дыпламат Тэадор Нетэ.
У пачатку ліпеня 1941 года Бігосава было акупавана нямецкімі войскамі. Са станцыі немцы вывозілі ў Германію нарабаваныя хлеб, каштоўнасці, насельніцтва, частка з якога накіроўвалася ў канцлагеры, а другая частка на працу на акупаваных тэрыторыях. Да канца 1941 года разгарнуўся камуністычны партызанскі рух.
З 20 верасня 1944 года Бігосава было ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у Віцебскай вобласці. У Верхнядзвінскім раёне Бігосава апынулася 25 снежня 1962 года.
У 1957 годзе ў Бігосаве быў пабудаваны «Зааветінструмент» (сучасны ААТ «Інвет») — горадаўтваральнае прадпрыемства ў Верхнядзвінскім раёне.
У 1994 годзе пачала дзейнічаць рымска-каталіцкая Троіцкая капліца.
У 2005 годзе быў пачаў дзейнічаць прыход Арханёла Міхаіла, які адносіцца да РПЦ.
У 1957 годзе ў Бігосаве быў пабудаваны завод «Зааветінструмент» (сучасны ААТ «Інвет»).
У Бігосаве ў 1919 годзе расстраляны беларускі рыма-каталіцкі святар Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.