Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бялько́ўшчынскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бялькоўшчына.
Бялькоўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бялькоўшчына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 298 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Бялькоўшчына. 21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Жоўнінскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Жоўніна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каркалецкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бароўка, станцыя Дрыса, Запруддзе, пасёлак Дрысенскай РТС, ДСР-4 і чыгуначныя будкі № 694 і 695)[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. У 1971 годзе скасаваны вёскі Валькова і Журкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 26 населеных пунктаў[3]. У 1987 годзе скасаваны вёскі Асёткі, Быстрыцы, Казачкі, Шыпілкі[4]. 29 чэрвеня 1995 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялькоўшчына. 8 красавіка 2004 года Жоўнінскі сельсавет перайменаваны ў Бялькоўшчынскі, да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галубаўскага сельсавета (вёскі Балоціна, Вераб’ёва, Галубава, Жоўтаўшчына, Забор’е, Зара, Крыськава, Лакісава, Лаўрукі, Матукі, Пользіна, Пушталёва, Сакалоўшчына, Свіраўшчына, Ульянова)[5].
27 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Барсукі, Матукі і Паташня[6], 27 студзеня 2023 года — вёскі Гараваткі, Забор’е, Крыськава і Роскашы[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2971 чалавек[8], з іх 92,2 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,1 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 2298 чалавек[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.