From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бывай, зброя!» (англ.: A Farewell to Arms) — раман Эрнэста Хемінгуэя апублікаваны ў 1929 годзе. Дзеянне рамана адбываецца падчас італьянскай кампаніі ў Першай сусветнай вайне.
Бывай, зброя! | |
---|---|
A Farewell to Arms | |
Жанр | раман |
Аўтар | Эрнэст Хемінгуэй |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1929 |
Дата першай публікацыі | 1929 |
Выдавецтва | Charles Scribner's Sons[d] |
Месца публікацыі | ЗША |
Пераклад на беларускую | 1996 |
Перакладчык | Анатоль Бутэвіч |
Персанажы | Q124031051? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У рамане Эрнэст Хемінгуэй выкрыў вытокі той духоўнай трагедыі, якую ён абмаляваў у сваіх першых творах. У вобразе галоўнага героя рамана лейтэнанта Фрэдэрыка Генры найболыш поўна выявіўся асабісты ваенны вопыт аўтара, шмат аўтабіяграфічнага ёсць і ў трагічным, абпаленым вайной каханні героя да Кэтрын Барклі,— усё гэта надае раману асаблівую пранікнёную лірычную танальнасць. Таму натуральна ўспрымаецца паралель з трагедыяй У. Шэкспіра, што зрабіў савецкі даследчык I. Кашкін, ацэньваючы раман «Бывай, зброя!»: «Аповесць пра сучасных Рамэо і Джульету змешчана ў раму не сямейнай радавой сваркі, а ў горан усёзнішчальнай вайны».
Трагічнае ўспрыманне свету дасягае ў гэтым рамане Э. Хемінгуэя свайго апагея, шчыра і моцна гучыць праклён пісьменніка-гуманіста, звернуты да ўсяго свету: «Калі людзі столькі мужнасці прыносяць у гэты свет, свет павінен забіць іх, каб зламаць, і таму ён іх і забівае. Свет ламае кожнага, і многія потым толькі мац-нейшыя на зломе. Але тых, хто не хоча зламацца, ён забівае. Ён забівае самых добрых, і самых пяшчотных, і самых храбрых без разбору. А калі ты ні з тых, ні з другіх, ані з трэціх, можаш быць упэўнены, што і цябе заб'юць, толькі без асаблівай спешкі».
Пазней, у прадмове да выдання 1948 года, Хемінгуэй знайшоў больш канкрэтнага адрасата свайго праклёну: «Аўтар гэтай кнігі прыйшоў да свядомага пераканання, што тыя, хто змагаюцца на вайне, самыя цудоўныя людзі, і чым бліжэй да перадавой, тым больш выдатных людзей там сустрэнеш; затое тыя, хто пачынае, распальвае і вядзе вайну,— свінні, якія дбаюць толькі пра эканамічную канкурэнцыю і пра тое, што на гэтым можна пажывіцца. Я лічу, што ўсе, хто нажываецца на вайне і хто спрыяе яе распальванню, павінны быць расстраляны ў першы ж дзень ваенных дзеянняў даверанымі прадстаўнікамі сумленных грамадзян сваёй краіны, якіх яны пасылаюць ваяваць».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.