заказьнік Беларусі, абвешчаны ў 1988 годзе ў Гомельскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік — заказнік у цэнтры Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці (Беларусь). Плошча 13 575 га. Яго тэрыторыя ахоплівае рэдкія захаваныя лясныя масівы ў марэнна-зандравым ландшафце, спрыяльным для сельскагаспадарчага асваення і таму амаль цалкам разаранага.
Буда-Кашалёўскі | |
---|---|
Размяшчэнне | Беларусь |
Плошча | 13 575 га |
Створаны 13 красавіка 1988 года для захавання рэшткавых фрагментаў каштоўных дуброў з рэдкімі відамі ахоўных раслін, занесеных ў Чырвоную кнігу Беларусі, якія маюць вялікае навуковае, культурнае і эстэтычнае значэнне.
На тэрыторыі Дзяржаўнага біялагічнага заказніка «Буда-Кашалёўскі» забараняюцца пасьба скаціны, парушэнне глебавага покрыва, правядзенне меліярацыйных і іншых прац, якія выклікаюць змену натуральнага ландшафта і воднага рэжыму, рух механізаванага транспарту па-за дарогамі, не звязаны з вядзеннем лясной гаспадаркі, выкарыстанне ядахімікатаў, а на тэрыторыі асабліва ахоўных участкаў лесу з абмежаваным рэжымам лесакарыстання — правядзенне рубак галоўнага карыстання, раскарчоўка, здабыча жывіцы і драўняных сокаў, паляванне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.