From Wikipedia, the free encyclopedia
Брус Мак-Ка́ндлес ІІ (англ.: Bruce McCandless II, 8 чэрвеня 1937, Бостан — 21 снежня 2017[1], Conifer[d], Каларада[2]) — касманаўт ЗША.
Брус Мак-Кандлес | |
---|---|
англ.: Bruce McCandless II | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | капітан 1-га рангу |
Дата нараджэння: | 8 чэрвеня 1937 |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 21 снежня 2017[1] (80 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брус Мак-Кандлес II — сын Бруса Мак-Кандлеса (1911—1968), афіцэра ВМС ЗША, які атрымаў падчас Другой сусветнай вайны Ордэн Пашаны. Брус Мак-Кандлес II вучыўся ў сярэдняй школе ў Лонг-Біч (Каліфорнія), у 1958 годзе атрымаў ступень бакалаўра Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Анаполiсе (штат Мэрыленд), дзе ён быў другім у сваім класе з 899 выпускнікоў. Пасля ён праходзіў стажыроўку на авіябазах ВМС ЗША ў Пенсаколе і Кінгсвіле. Пасля заканчэння навучання ў 1960 годзе ён служыў, у прыватнасці, на авіяносцы Форэстал і Энтэрпрайз. У 1964 годзе працаваў часова пілотам-інструктарам на флоце. У 1965 годзе атрымаў ступень магістра электратэхнікі ў Стэнфардскім універсітэце, у 1987 годзе — ступень магістра дзелавога адміністравання ў UHCL.
Жанаты на Берніс Дойл, у іх двое дзяцей. Яго хобі — электроніка, фатаграфія, дайвінг, палёты і катанне на лыжах.
З 1966 года ў групе касманаўтаў НАСА.
3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам і Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывідуальнай ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касмічнага карабля на адлегласць каля 100 м).
24-29 красавіка 1990 года здзейсніў палёт у складзе экіпажа касмічнага карабля «Спэйс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сутак.
Мак-Кандлес пакінуў атрад астранаўтаў і НАСА 31 жніўня 1990 года і з 1995 года працуе ў кампаніі «Марцін-Марыета».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.