From Wikipedia, the free encyclopedia
«Брестский курьер» (бел.: Брэсцкі кур’ер) — былая інфармацыйна-аналітычная газета ў Брэсце. Заснавальнік — ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур’ер“».
«Брестский курьер» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
руск.: Брестский курьер |
Тып | штотыднёвая газета |
Фармат | 32 старонкі фармату А3 |
Выдавец | ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур'ер“» |
Галоўны рэдактар | Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў |
Заснавана | 1990 |
Спыненне публікацый | 2018 |
Мова | руская і беларуская |
Галоўны офіс | 224030, Брэсцкая вобласць, Брэст, вул. 17 Верасня, д. 22-24. |
Тыраж | 5500–6000 |
Вэб-сайт | bk-brest.by |
Выдавалася ў 1990—2018 гадах на рускай і беларускай мовах штотыдзень. Асвятляла палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Брэста і вобласці. Была ўдзельніцай Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».
У 2015 годзе рэдакцыя вымушана скараціць тыраж газеты праз эканамічныя праблемы[1].
У канцы 2017 года штотыднёвік «Брестский курьер» перажыў цяжкі фінансавы крызіс, у выніку галоўны рэдактар выдання звярнуўся да чытачоў з просьбай пра аказанне газеце матэрыяльнай дапамогі[2]. Аднак зварот не меў чаканага водгуку і рэдакцыю пакінула не толькі каманда журналістаў, за выключэннем галоўнага рэдактара і ягонай жонкі, але і ўвесь дапаможны і тэхнічны персанал. У 2018 годзе друкаваная версія выдання спыніла існаванне[3]. У 2019 годзе ўладальнікі выдання выставілі на продаж абодва рэдакцыйныя будынкі, размешчаных па вул. 17-га верасня, 22-24.
У ліпені 2023 года сайт газеты ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.