From Wikipedia, the free encyclopedia
10 студзеня 2024 года ў сталіцы Папуа — Новай Гвінеі Порт-Морсбі пачаліся масавыя беспарадкі. Пазней хваляванні перакінуліся на іншыя гарады. Прычынай стала раптоўнае скарачэнне заробкаў з-за памылкі ў праграмным забеспячэнні разліку[1] і чуткі аб новых падатках[2]. У адказ прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ абвясціў надзвычайнае становішча і звольніў кіраўніка паліцыі краіны і некалькіх вышэйшых чыноўнікаў[3].
Беспарадкі ў Папуа — Новай Гвінеі | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Страты | |||||||||||
|
Беспарадкі адбыліся на фоне росту інфляцыі і высокага ўзроўня беспрацоўя[4].
Яшчэ ў пачатку пандэміі каранавіруса ўлады ўвялі паніжаную стаўку падаткаабкладання, дзеянне якой затым падаўжалася з года ў год. Урад распаўсюдзіў яе дзеянне і на 2024-ы, але сістэма разліку заработнай платы для дзяржаўных служачых была настроена няправільна і ў пачатку года вярнулася да ранейшых, а ў некаторых выпадках нават да больш высокіх падатковых ставак[1].
10 студзеня ў Порт-Морсбі пачылася пратэстная акцыя каля 200 паліцыянітаў, вайскоўцаў і афіцэраў папраўчых устаноў[5][6]. Сілавікі абурыліся раптоўнымі адлічэннямі з заработнай платы (да 50 %), што прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ звязаў з памылкай кампутара[4], а таксама чуткамі аб новых падатках[7] (пасля дадзеная інфармацыя была абвергнутая Камісіяй унутраных даходаў[8]). Пратэстоўцы адчынілі вароты будынкаў парламента. Да іх звярнуўся міністр паліцыі Пітэр Сіямалі-малодшы. Аднак рэакцыя Сіямалі на іх скаргі была расцэненая сілавікамі як «нездавальняючая», што прымусіла іх адмовіцца ад перамоў з уладамі[9].
Каля 14:00 па сталіцы пракацілася хваля беспарадкаў[10]. Пазней яны распаўсюдзіліся на гарады Лаэ, Какопа, Гарока, Маданг, Булола, Кавіенг і Рабаул[11][12]. Было разрабавана некалькі крамаў[13], знішчаліся банкаматы[14], а каля офіса прэм’ер-міністра падпалена паліцэйская машына[3]. Шмат у чым на пагаршэнне становішча згуляў удзел у выступленнях паліцыянтаў[1]. Для навядзення парадку прыцягнуты вайскоўцы[3].
На 12 студзеня прынамсі 22 чалавекі загінулі: 15 у Порт-Морсбі і сем у Лаэ. Прынамсі шэсць загінулых былі выяўленыя ў крамах, якія былі разрабаваны і спалены падчас беспарадкаў[8]. 41 чалавек пацярпеў, 30 з іх атрымалі агнястрэльныя раненні, яшчэ шасцёра атрымалі раненні нажамі, астатнія атрымалі апёкі[15]. Акрамя таго, пацярпелі двое грамадзян Кітая[13].
У адказ на беспарадкі прэм’ер-міністр Джэймс Марапэ абвясціў надзвычайнае становішча на 14 дзён[3]. Ён таксама заявіў аб звальненні Дэвіда Мэнінга з пасады кіраўніка паліцыі і 3 міністраў[12].
11 студзеня шэсць членаў парламента падалі ў адстаўку, спасылаючыся на страту даверу да кабінета Марапэ на фоне хваляванняў[16].
Генеральны камісар падатковай камісіі Сэм Койн прынёс свае прабачэнні за гібель людзей і страту маёмасці за памылкі кампутара[1].
Выданне Papua New Guinea Post-Courier назвала 10 студзеня «самым цёмным днём» у гісторыі сталіцы[13].
Лідар апазіцыі Джозеф Леланг назваў удзельнікаў беспарадкаў «апартуністамі»[17], але таксама сказаў, што хваляванні былі адзіным спосабам насельніцтва выказаць сваю крыўду, заклікаўшы ўрад Марапэ разабрацца з сітуацыяй[18].
Кітай афіцыйна падаў скаргу ўраду Папуа — Новай Гвінеі, так як двое яго грамадзян пацярпелі, а некалькі кітайскіх прадпрыемстваў сталі мішэнню нападаў пагромшчыкаў. Прэм’ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз заявіў, што афіцыйная Канбера сочыць за сітуацыяй[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.