Берынга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Берынгаmap

Востраў Берынга — буйнейшы востраў у складзе Камандорскіх астравоў.

Хуткія факты Востраў Берынга, Характарыстыкі ...
Востраў Берынга
руск.: Остров Беринга
Thumb
Востраў Берынга. Від з космасу
Характарыстыкі
Плошча1 667 км²
Насельніцтва752 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,45 чал./км²
Размяшчэнне
55°00′ пн. ш. 166°15′ у. д.HGЯO
АкваторыіБерынгава мора, Ціхі акіян
Краіна
Суб’ект РФКамчацкі край
Thumb
Востраў Берынга
Thumb
Востраў Берынга
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Размешчаны да ўсходу ад Камчацкага паўвострава, у Берынгавым моры. Даўжыня вострава каля 90 км, шырыня — 24 км. Плошча каля 1700[1] км². Вышыні да 751[1] м. Геаграфічныя каардынаты 55° 0' паўн. ш. 166° 15' у.д.

Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Алеуцкага раёна Камчацкага края Расіі. На востраве знаходзіцца адзіны населены пункт — сяло Нікольскае з насельніцтвам 752 жыхары (2005, па перапісе 2002 года — 808 чалавек), з якіх каля 300 — алеуты.

Пераважае тундравая расліннасць, у далінах лугі і зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў і сівучай[1].

На востраве ў 1741 годзе памёр і пахаваны Вітус Берынг.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.